Як гаворыцца ў рашэнні Рады БНР, руплівец нацыянальнай культуры і роднай мовы ўганараваны «за шматгадовыя грамадскія заслугі перад Бацькаўшчынай».
Алег Рудакоў паходзіць з Полаччыны. У 1996-м стварыў і 17 гадоў узначальваў Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага – адну з самых актыўных у Расеі беларускіх суполак. Цяпер намеснік старшыні грамадскага абʼяднання «Беларускі клуб «Крывічы«».
Медаль быў зацверджаны ў дні святкавання 100-годзьдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і « уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».
юл