У Менскай вобласці штогод на 100 вучняў павялічваецца колькасць дзяцей, якія вывучаюць у школах і факультатывах кітайскую мову, паведамляе тэлеканал “Белсат”.
Факультатывы і ўрокі цяпер ладзяцца ў школах шасці раёнаў Міншчыны. У Маладзечанскім раёне з іерогліфамі вучні знаёмяцца ўжо восьмы год запар. А ў Смалявіцкай сярэдняй школе № 2 кітайская мова наагул размяшчаецца ў раскладзе ўрокаў. Вучні засвойваюць дысцыпліну як першую замежную мову. А настаўнікамі працуюць адмыслоўцы з Кітаю.
У Беларусі кітайская мова ўжо знайшла сваё адлюстраванне ў тым, што шматлікія шыльды і ўказальнікі пішуцца ў тым ліку і на мове гасцей з Паднябеснай. Акрамя таго з году на год расце колькасць ахвочых здаваць цэнтралізаванае тэставанне на кітайскай мове.
эж