Беларуская Служба

Польшча дагоніць Германію праз 12 гадоў

27.12.2024 18:42
Польшча дагоніць Германію па ВУП на душу насельніцтва ў 2036 г., а сярэдні паказчык па ЕС — у 2034 г.. Японію Польшча дагоніць яшчэ хутчэй — у 2027 г
Ілюстрацыя Фота: LeonidKos/Shutterstock

Пасля 1989 году Польшча ўступіла на шлях эканамічнага росту, з якога — за выключэннем пандэмічнага 2020 году — не збочыла дагэтуль, — паведамляе партал filarybiznesu.pl.

Палякі па-ранейшаму прыкладаюць усе намаганні, каб зраўняцца з заходнееўрапейскімі краінамі ў плане багацця, эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Германія застаецца натуральным пунктам адліку для Польшчы — яе найбагацейшага суседа і найбуйнейшага гандлёвага і інвестыцыйнага партнёра.

Кожны год Варшаўскі інстытут прадпрымальніцтва публікуе «Пачатковы баланс» (Bilans Otwarcia) — даследаванне, у якім усебакова аналізуюцца працэсы канвергенцыі на аснове эканамічных паказчыкаў, але не толькі. Сёлетняя праца прадстаўляе індэкс «Даганяючага адставання» (Wskaźnik Doganiania).

Сярод асноўных высноў даследавання:

— Польшча дагоніць Германію па ВУП на душу насельніцтва у 2036 г., а сярэдні паказчык па ЕС — у 2034 г. Японію Польшча дагоніць яшчэ хутчэй — у 2027 г.

— Тэмпы наганяння высокія, але нездавальняючыя. «Даганяючы індэкс» у Польшчы складае 45,1 бала, а у суседняй Літве — 50,5, у Чэхіі — 51,7. Вынік Польшчы ставіць яе ў верхнюю палову краін у працэсе трансфармацыі, але ўсё яшчэ ніжэй за сярэдні паказчык па ЕС.

эж