Беларуская Служба

Намесніца старшыні Сейму наведвае Беларусь

29.09.2019 14:09
«Абараняючы Польшчу, польскасць і гэтую зямлю ад Савецкай Расіі, яны аддалі самае дарагое – сваё жыццё. На жаль, мы дагэтуль павінны абараняцца ад гэтага».
 ,  ,
Малгажата Гасеўска, Артур Міхальскі, Анжэліка БорысПольскае радыё/Уладзімер Пац

Малгажата Гасеўска аддала даніну пашаны жаўнерам Войска польскага, цывільным жыхарам Гродна, якія ў верасні 1939 года баранілі горад перад наступам Чырвонай Арміі.

Намесніца старшыні Сему Малгажата Гасеўска ўсклала вянкі каля Катыньска крыжа і каля крыжа, пастаўленага ў памяць абаронцаў Гродна. Звяртаючыся да прысутных палітык падзякавала за захаванне польскасці.

-Гэта надзвычай важна для зямлі на якой мы стаім, для вас, для нас з таго боку мяжы і для ты, хто ляжыць у гэтай зямлі. Абараняючы Польшчу, польскасць і гэтую зямлю ад Савецкай Расіі, яны аддалі самае дарагое – сваё жыццё. На жаль, мы дагэтуль павінны абараняцца ад гэтага.

Малгажата Гасеўска таксама наведвае Ваўкавыск. Там намесніца старшыні польскага Сейму азнаёміцца з працай грамадскай школы, якая дзейнічае пры Саюзе палякаў Беларусі.Падчас візіту ў Гродна і ў Ваўкавыску польскаму палітыку спадарожнічаюць амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі і старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжэліка Борыс.

эж