28 верасня на 90-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памерла Алена Жаўняровіч, цешча Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік Беларусі называў яе «другім чалавекам пасля маці», перадае Белсат.
Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі жыхары вёскі Вялікі Мяжнік Шклоўскага раёну, дзе жыла Алена Жаўняровіч. Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант не зняпраўдзіла, але і не пацвердзіла гэтую інфармацыю.
«Фёдараўна для мяне – сябар чалавека, як я ёй заўсёды кажу. […] Гэта для мяне другі чалавек пасля маці. Калі б не яна, то я прэзідэнтам бы не быў», – распавёў калісці у інтэрв’ю тэлеканалу «Дождь» кіраўнік Беларусі.
Да выхаду на пенсію Алена Жаўняровіч працавала настаўніцай беларускай мовы ў школе.
Паводле svaboda.org, цяпер Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Шклове.
эж