29 верасня каля поўдня ў чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць у Берасце кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года, перадае выданне "Новы час".
Па дадзеных праваабаронцы Рамана Кісляка, а 12.40 на плошчы іх было больш за 100 чалавек. Міліцыя праз мегафон папярэджвала сабраных аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.
Людзі, якія сабраліся адзначалі, што да гэтага часу канчаткова пытанне з акумулятарным заводам не вырашана, таму іх галоўнай задачай застаецца закрыццё прадпрыемства.
Чатыры праціўніка будаўніцтва прадпрыемствы маюць намер балатавацца ў Палату прадстаўнікоў: Аляксандр Кабанаў, Раман Кісляк, Алена Макарэвіч і Уладзімір Мароз. З 18 верасня актывісты праводзяць пікеты па зборы подпісаў у цэнтры Брэста, мікрараёнах горада і ў Брэсцкім раёне.
эж