Былы прэзідэнт Грузіі Георгі Маргвелашвілі возьме ўдзел у форуме «Мінскага дыялогу» 7-8 кастрычніка, паведаміў праграмны каардынатар рады ў міжнародных дачыненнях «Мінскага дыялогу» Дзяніс Мельянцоў – перадае Радыё свабода.
Паводле яго, у форуме будзе ўдзельнічаць яшчэ адзін экс-прэзідэнт, колішні кіраўнік Харватыі Стʼепан Мэсіч. Таксама прыедуць унукі двух міністраў замежных спраў СССР – Вячаслава Молатава і Андрэя Грамыкі, абодва расійскія эксперты ў міжнароднай палітыцы.
Гэтым разам чакаецца звыш паўтысячы экспертаў ад 17 партнёраў з розных краін свету.
«Наш форум адзіны, дзе суседнічаюць прадстаўнікі расійскага фонду Гарчакова і Еўрапейскага фонду ў падтрымку дэмакратыі», – падкрэсліў кіраўнік рады ў міжнародных дачыненнях Яўген Прэйгерман.
Паводле арганізатараў, у форуме чакаецца ўдзел Аляксандра Лукашэнкі.
Таксама ў Мінск прыедзе вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу ў пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Фрэдэрыка Магерыні. Паводле Яўгена Прэйгермана, яе працоўны графік складзены так, што непасрэдна ў форуме еўрачыноўніца ўдзельнічаць ня будзе, аднак яна наведае Менск у канцы гэтага тыдня – гэта будзе падзея ў рамках «Усходняга партнёрства».
Такім чынам, у Беларусь зʼедуцца міністры замежных спраў шасці дзяржаў, якія ўваходзяць у праграму «Ўсходняга партнёрства», а таксама кіраўнікі МЗС краін Еўразвязу, якіх зацікавіць прапанаваная тэматыка.
эж