Беларуская Служба

Дзеяч Саюзу палякаў Беларусі Ігар Станкевіч стварыў спіс палякаў расстраляных на Кабыляцкай гары ў Воршы

07.10.2019 13:16
У гэтым месцы НКУС расстраляла прынамсі 1750 чалавек, з іх амаль 1/3 была палякамі.
Ігар СтанкевічУ. Пац/Польскае радыё

Дзеяч Саюзу палякаў Беларусі Ігар Станкевіч стварыў спіс палякаў расстраляных на Кабыляцкай гары ў Воршы. Гаворка пра палякаў, якія загінулі ў часе сталінскіх рэпрэсій і ў выніку польскай аперацыі НКУС у 1937-1938 гадах.

Ігар Станкевіч расказаў Польскаму радыё, што на Кабыляцкай гары НКУС расстраляла прынамсі 1750 чалавек, з іх амаль 1/3 была палякамі:

- Калі я пачаў даследаваць справу, то даведаўся, што большасць расстраляных складалі беларусы, а другой па колькасці нацыянальнай групай былі палякі – больш за 500 чалавек.

Сярод расстраляных былі продкі Ігара Станкевіча:

- У Воршы расстралялі дзевяць чалавек з маёй сям’і. У тым ліку маю прабабулю, яе сясцёр і братоў. А ўвогуле на тэрыторыі ўсяго Савецкага саюзу рэпрэсаваныя былі каля 30 сваякоў.

У сувязі з тым, што архівы беларускіх службаў недаступныя, спіс забітых узнік на аснове «Адкрытага спісу» расстраляных асобаў, якіх у розныя перыяды рэабілітавалі. Цяпер Ігар Станкевіч імкнецца ўшанаваць памяць забітых на Кабыляцкай гары палякаў.

ав