Плакат.
Відэасэрвіс VOKA 8 кастрычніка прадставіць прэм'еру дакументальнага фільма Brutto Nostra, праведамляе Беларускі партызан.
Гісторыю гурта Сяргея Міхалка да яго пяцігоддзя зняў украінскі рэжысёр Дзмітрый Аўдзееў – даўні сябар калектыву і аўтар яго кліпаў «Годзе», «12 малпаў», «Вечірнє сонце» і «Мельхіёр і Каспар».
У гэты ж дзень павінна была адбыцца прэмʼера фільма Brutto Nostra і ў Маскве. Аднак, учора ў мульцікультурны цэнтр PUNK FICTION паступіў званок ад праваахоўных органаў з рэкамендацыяй «не праводзіць паказ фільма«, таму прэзентацыя фільма на вялікім экране ў Маскве адмяняецца.
- Мы адкрытыя да прапаноў ад расійскіх СМІ і пляцовак, якія гатовыя паказаць наш высокамастацкі фільм «BRUTTO NOSTRA» на бясплатнай аснове, – пракаментаваў прадзюсар BRUTTO Антон Азізбекян.
- На мой погляд, у гісторыі сусветнага шоў-бізнэсу не здаралася нічога падобнага гісторыі, якая адбылася з Сяргеем Міхалком. Упасці на самае дно і праз пару гадоў падняцца на самы верх ужо ў новым абліччы. Стаць лідарам трох па-свойму ўнікальных і папулярных груп. Напісаць такую колькасць хітоў і стварыць такую вялiкую моцную сямʼю. Мець такое пачуццё гумару. Мець такую фізічную і ўнутраную сілу... Аб сусвету Brutto Nostra хтосьці павінен быў расказаць. І я бязмерна шчаслівы, што гэта атрымалася менавіта мне. Пагутарыць з Міхалком, групай Brutto і ўсімі, хто акружае гэтага чалавека, было маёй марай. Цяпер яна збудзецца ў онлайн-фармаце для многіх іншых людзей, – распавёў рэжысёр фільма Дзмітрый Аўдзееў.
ав