Наркадылера з Расіі затрымалі ў Менску 7 кастрычніка. Частку партыі наркотыкаў, вагой амаль 8 кг, знайшлі і забралі ў Смаленску, паведамляе „Свабода”.
Свой тавар наркадылер захоўваў у Мінску на вуліцы Нёманскай. У момант затрымання ў яго забралі 250 грамаў расфасаваных наркотыкаў, якія планавалася прадаць у Менскім раёне. Мужчына прадаваў метамфетамін, метылфедрон, гераін, гашыш і марыхуану.
Расеец у мэсэнджэрах спісваўся з пастаўшчыкамі наркотыкаў, атрымоўваў каардынаты тайнікоў і забіраў тавар у Смаленску. Там жа ён рабіў тайнікі для спажыўцоў.
Раней расейца асудзілі за крадзяжы, махлярства і хуліганства. У Беларусі супраць яго завялі крымінальную справу за незаконны зварот наркатычных сродкаў.
аз