Сусветны банк панізіў свой чэрвеньскі прагноз росту ВУП Беларусі ў 2019 годзе да 1,5% з ранейшых 1,8%. Такая ацэнка змяшчаецца ў аглядзе эканомікі рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі, апублікаваным 9 кастрычніка, перадае Радыё свабода.
Прагноз росту эканомікі Беларусі ў 2020 і 2021 гадах не змяніўся – 1,3% і 1,2% адпаведна.
У 2019 годзе Сусветны банк ужо двойчы зніжаў свой прагноз росту беларускай эканомікі ў 2019 годзе: да 1,8% (у чэрвені) з 2,2% (ацэнка ў красавіку 2019 году) і 2,7% (ацэнка ў студзені 2019 году).
Асноўнай прычынай замаруджвання тэмпаў росту беларускай эканомікі эксперты Сусветнага банку лічаць спалучэнне «структурнай нягнуткасці эканомікі з пагаршэннем умоваў гандлю». Як адзначаюць эксперты, нават гэтая сціплая перспектыва росту ў 1,5% залежыць ад частковай кампенсацыі (ня менш за палову чаканых стратаў) ад расейскага «падатковага манеўру». Без кампенсацыі рост можа замарудзіцца яшчэ больш.
Інфляцыю ў Беларусі ў 2019 годзе эксперты Сусветнага банку прагназуюць на ўзроўні 5,8%, у 2020 годзе – 5%, у 2021-ым – 4,5%. Сусветны банк прагназуе «стрэсавыя сітуацыі» у фінансавай сферы Беларусі.
На 2019 год Аляксандр Лукашэнка ставіў задачу росту ВУП на 4%, бюджэт краіны сфармаваны зыходзячы з кансерватыўнага сцэнару росту эканомікі на ўзроўні 2,1%.
Калі за студзень–жнівень 2019 году вырас на толькі 1,1% да аналагічнага леташняга перыяду, Лукашэнка насцярожыўся.
У 2018 годзе валавы ўнутраны прадукт вырас на 3%, прагноз росту эканомікі недавыканалі на 0,5%.
эж