Беларуская Служба

Фізічны пуск першага блока БелАЭС плануецца ў студзені 2020 года

10.10.2019 13:04
Канкрэтная дата фізічнага пуску будзе залежаць ад тэрмінаў завозу ядзернага паліва і яго прыёмкі на станцыі.
    , 2016.
Будаўніцтва Беларускай АЭС пад Астраўцом, 2016.Автор: Renessaince - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=52462742


Фізічны пуск першага энергаблока Беларускай АЭС плануецца ў студзені 2020 года. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар станцыі Міхаіл Філімонаў сёння ў час прэс-туру замежных СМІ на БелАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

„Мы цяпер знаходзімся на этапе ўзгодненага графіка гатоўнасці да цыркпрамыўкі. Наперадзе ў нас фізічны пуск, які чакаецца ў раёне студзеня, канкрэтная дата будзе залежаць ад пускавых аперацый. Далей уключэнне ў сетку”, - растлумачыў Міхаіл Філімонаў.

Адказваючы на пытанне аб тэрмінах завозу ядзернага паліва на першым блоку, гедырэктар станцыі сказаў: „Да канца 2019 года мы плануем выйсці на гэты этап”.

Дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Васіль Палюховіч дадаў, што канкрэтная дата фізічнага пуску будзе залежаць ад тэрмінаў завозу ядзернага паліва і яго прыёмкі на станцыі. „Мы не гонімся любой цаной (за тэрмінамі фізічнага пуску. - Заўвага БЕЛТА). Бяспека - у першую чаргу, і пераскокваць праз нейкія этапы, каб дагадзіць чаканням каго б там ні было, мы не можам”, - падкрэсліў ён.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральны падрадчык будаўніцтва БелАЭС - інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі „Расатам” (АСЭ).

аз