Напярэдадні афіцыйнага візіту ў Казахстан Аляксандр Лукашэнка даў інтэрвʼю буйнейшаму інфармацыйнаму агенцтву Казахстана «Хабар». Аляксандр Рыгоравіч вельмі цікавы субяседнік, перадае словы казахскіх журналістаў Белта.
Казахскае выданне цікавілася ў беларускага кіраўніка ў першую чаргу пра праблемы Еўразійскага эканамічнага саюза ды далейшае развіццё двухбаковых адносін Казахстана і Беларусі.
Былі таксама пытанні і асабістага характару, напрыклад, што Лукашэнка робіць з сабраным ім ураджаем. Беларускі кіраўнік распавёў, што мае ня толькі бульбу, але яшчэ вырошчвае і кавуны, і збірае малако. Гэта ўсё будзе для казахстанскага гледача вельмі цікава«, – палічылі казахі.
24-25 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка наведае Казахстан з афіцыйным візітам. Кіраўнік дзяржавы правядзе ў Нур-Султане перагаворы з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым.
юл