Беларускага барца грэка-рымскага стылю 28-гадовага Кірыла Грышчанку пазбавілі залатога медаля Еўрапейскіх гульняў, якія сёлета прайшлі ў Беларусi. Ён выступаў у катэгорыі да 130 кг.
Як паведамляе „Еўрарадё” са спасылкай на сайт Еўрапейскага алімпійскага камітэта, спартсмена абвінавацілі ва ўжыванні забароненага прэпарата — дэгідрахлорметыла-тэстастэрона.
Пра гэты допінг-скандал стала вядома яшчэ ў верасні. Грышчанка быў вымушаны прапусціць чэмпіянат свету ў Нур-Султане. Тады прадстаўнік трэнерскага штаба заявіў, што адбылася „дыверсія”, спартсмен не мог карыстацца прэпаратам, які „даўно выйшаў з ужывання”.
аз