На краўдфандынгавай пляцоўцы «Улей» выдавецтва «Логвінаў» пачынае збор сродкаў на выданне беларускага перакладу, можа быць, самага вядомага гумарыстычнага раману ангельскай літаратуры «Трое ў чоўне, і пёс з імі», аўтарства Джэрома К. Джэрома - чытаем на сайце "Нашай Нівы".
Кніга аздобленая ілюстрацыямі і эксклюзіўнымі зацемкамі — недыдактычнымі апісаннямі рачных маршрутаў па беларускіх рэчках. Пераклад з ангельскай і зацемкі — Паўла Касцюкевіча. Ілюстрацыі і афармленне — Кацярыны Пікірэні. Рэдактар — Андрэй Хадановіч.
«Трое ў чоўне, і пёс з імі» (анг. Three Men in a Boat, To Say Nothing of the Dog, рас. «Трое в лодке, не считая собаки») — гэта суцэльны гімн ляноце, закону бутэрброда і чорным сілам дамасядства. Джэром Клапка Джэром атрымаў заказ напісаць турыстычны гід па Тэмзе, але ў яго атрымалася Вялікая Брытанская энцыклапедыя апраўданняў, адмазак і адчэпак.
нг