Беларуская Служба

У Гродне беларусы і палякі размаўлялі пра ваеннае супрацоўніцтва

13.11.2019 16:36
Для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве ў Беларусь прыбыла дэлегацыя польскага абароннага ведамства.
Сустрэча па пытанні ваеннага супрацоўніцтва ў Гроднефота: Міністэрства абароны Беларусі

12 лістапада ў Гродне прайшлі кансультацыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства нацыянальнай абароны Рэспублікі Польшча па планаванні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства абароны РБ.

Для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве ў Беларусь прыбыла дэлегацыя польскага абароннага ведамства на чале з дырэктарам Дэпартамента ваенных замежных спраў палкоўнікам Томашам Кавалікам. У ходзе кансультацый падпісаны План мерапрыемстваў ваеннага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам нацыянальнай абароны Рэспублікі Польшча на 2020 год.

нг