Беларуская Служба

У Лукашэнкі абмеркавалі пытанне мяжы з Расіяй

14.11.2019 10:57
Было прааналізавана ўзаемадзеянне памежных ведамстваў. Лукашэнка заявіў, што наша краіна на 100% выконвае свае абавязацельствы, ахоўвае і свае інтарэсы, і інтарэсы саюзнай Расійскай Федэрацыі.
Prezydent Białorusi Alaksandr Łukaszenka
Prezydent Białorusi Alaksandr ŁukaszenkaDrop of Light/Shutterstock.com

У чацвер у Аляксандра Лукашэнкі абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі ў памежных пытаннях. З дакладамі ў яго пабывалі дзяжсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась і старшыня Дзяржпамежкамітэта Анатоль Лапо, паведамляе Еўрарадыё. 

Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, у лістападзе прыходзіць час у чарговы раз працягнуць дзеянне беларуска-расійскай дамовы аб сумесных высілках па ахове «знешняй мяжы саюзнай дзяржавы». З гэтай нагоды і было прааналізавана ўзаемадзеянне памежных ведамстваў. Лукашэнка заявіў, што наша краіна на 100% выконвае свае абавязацельствы, ахоўвае і свае інтарэсы, і інтарэсы саюзнай Расійскай Федэрацыі.

«Нібыта праблем няма, але ў той жа час, па інфармацыі іншых ведамстваў, яны ёсць», – сказаў Лукашэнка Засю і Лапо. Адна з такіх праблем – перасоўванне замежнікаў праз беларуска-расійскую мяжу. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што часам замежніка, які едзе з Польшчы праз Беларусь, могуць не ўпусціць у Расію нават калі ён мае расійскую візу.

«Яго вяртаюць назад: давай уязджай праз латвійска-расійскую мяжу ці ж праз (дзіўна!) украінска-расійскую, – абураецца беларускі кіраўнік. – Гэта што такое? Нібыта ўсё добра, але гэта пытанне». Лукашэнка не разумее, чаму так адбываецца. Тым больш, што расіяне прызнаюць: беларусы ахоўваюць мяжу лепш, чым яны. «Што гэта за абсурд? – спытаўся ён у прысутных. – І гэтае пытанне з расіянамі трэба вырашаць... Беларусы не нахлебнікі!».

эж