Выстава арганізаваная Польскім інстытутам у Мінску і будзе дзейнічаць да 18 сакавіка 2020 года.
Дырэктар Музея карыкатуры Эльжбета Ласкоўска распавяла Польскаму радыё, што выстава сабрала больш за 100 работ Эрыка Ліпіньскага, якія былі апублікаваны ў польскай прэсе.
- Мы імкнуліся выбраць для беларускіх гледачоў такія творы, якія больш універсальныя, каб яны былі больш зразумелымі. Таму ёсць тэмы, прысвечаныя мастацтву, літаратуры. Таксама ёсць некаторыя агульныя прыказкі.
Старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі звярнуў увагу на тое, што ў яго краіне польская карыкатура заўсёды шанавалася.
- У Польшчы ёсць цікавая школа карыкатуры і сатыры. Я думаю, што палякі смяюцца з сябе больш, чым мы – беларусы. Як вядома, смяяцца з сябе можа толькі моцны чалавек, які не баіцца гэтага.
У другой палове сакавіка выстаўка адправіцца ў Берасце, дзе будзе выстаўленая цягам яшчэ двух тыдняў.
Выстава польскай карыкатуры ў Мінску
Выстава польскай карыкатуры ў Мінску
Выстава польскай карыкатуры ў Мінску
Выстава польскай карыкатуры ў Мінску
Выстава польскай карыкатуры ў Мінску
Выстава польскай карыкатуры ў Мінску
ПР/уп/юл