Паводле інфармацыі сайта infobank.by, 2 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі накіраваў ва ўсе банкі ліст, у якім гаворыцца, што банкам і НКФО трэба разабрацца з пытаннем больш шырокага выкарыстання беларускай мовы, паведамляе Тэлеграф.
Як аказалася, у Нацбанк сталі паступаць лісты ад грамадзян, якія прасілі выканаць іх права выбару дзяржаўнай мовы, на якім іх будзе абслугоўваць банк. Кліенты прасілі пры інфармаванні і прадастаўленні банкаўскіх паслуг аднолькава выкарыстоўваць як рускую, так і беларускую мовы.
Нацыянальны банк вырашыў звярнуцца ў Асацыяцыю беларускіх банкаў з прапановай дапрацаваць існуючы інтэрфейс праграмнага забеспячэння з мэтай пераводу яго і на беларускую мову, а таксама прапанаваў перавесці на беларускую мову афіцыйны сайт Нацбанка і даць кліентам магчымасць атрымліваць дакументы і дамовы на беларускай мове, піша infobank.by.
Да канца сакавіка гэтага года банкі павінны даць Нацбанку адказ датычна магчымасці пашырэння даступнасці фінансавых паслуг для насельніцтва, а таксама назваць прыкладныя тэрміны дапрацоўкі праграмнага забеспячэння банкаматаў, інфакіёскаў і лічбавых каналаў абслугоўвання. Акрамя таго, банкі павінны даць інфармацыю аб выкарыстанні беларускай мовы пры публікацыі навін на афіцыйным сайце, прадастаўленні інфармацыі пра паслугі банка, а таксама пры заключэнні дагавораў з кліентамі.