Падрабязнасці паведамляе прэс-сакратар МУС Беларусі ў афіцыйным телеграм-канале, піша tut.by.
26-гадовага мужчыну, які незаконна прадаваў медыцынскія маскі, затрымалі ў Мінску супрацоўнікі міліцыі і інспекцыі па падатках і зборах. Хлопец закупляў маскі ў Расіі, а ў Беларусі прапаноўваў у сацсетках – у некалькі разоў даражэй, чым у аптэках.
Мінчука затрымалі падчас адной са здзелак. У яго канфіскавалі 12 800 масак на агульную суму каля 10 800 рублёў, за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць склалі адміністрацыйны пратакол. Вядома, што парушальнік раней да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.
ав