Беларусь на дадзены момант не вядзе працу над дарожнымі картамі па паглыбленні інтэграцыі з Расіяй, сказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Пра гэта інфармуе агенцтва БелТА.
Паводле яго слоў, для пачатку трэба вырашыць пытанні з нафтавымі пастаўкамі, а потым ужо «далей думаць».
Міністр падкрэсліў, што «сэнсу няма працаваць над гэтымі дарожнымі картамі», пакуль не будуць вырашаны пытанні паставак нафты.
Між тым, як паведамляў «Тэлеграф», канцэрн «Белнафтахім» не выключае пачатку рэверсных паставак нафты на беларускія НПЗ праз тэрыторыю Польшчы па нафтаправодзе «Дружба» да канца 2020 года.
вс