Дзяржнафтакампанія Азербайджана SOCAR адправіла з турэцкага порта Джэйхан першую танкерную партыю нафты для Беларусі аб'ёмам у 90 тыс. тон. Пра гэта паведаміў ТАСС у пятніцу намеснік начальніка дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю кампаніі Ібрагім Ахмедаў, інфармуе «Наша Ніва».
Ахмедаў адзначыў, што другую партыю нафты плануецца адправіць прыкладна 20 сакавіка з грузінскага порта Супса. Яе абʼём складзе 85 тыс. тон.
У канцы лютага «Белнафтахім» паведаміў аб заключэнні з SOCAR здзелкі на пастаўку двух танкераў нафты агульным абʼёмам 160 тыс. тон. У канцэрне ўдакладнілі, што сыравіну пачнуць пастаўляць па нафтаправодзе Адэса – Броды ў сакавіку.
вс