Канцэрн "Белнафтахім" чакае прыбыцця танкера з амерыканскай нафтай у Клайпеду да 5 чэрвеня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка.
"Танкер выйшаў з порта Бэаумонт (Тэхас) 16 траўня. Прыбыццё ў Клайпеду чакаецца да 5 чэрвеня", - сказаў Аляксандр Цішчанка.
З клайпедскага порта на "Нафтан" транспарціроўка будзе ісці па чыгунцы, гэта зойме каля паўтары тыдняў.
Як паведамлялася, танкер даставіць для Беларусі 80 тыс. т амерыканскай нафты сорту Bakken. Здзелка заключана пры ўдзеле амерыканскага энергатрэйдара United Energy Trading, а таксама пры садзейнічанні амерыканскай кампаніі Getka і іх польскага партнёра UNIMOT.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей заяўляў, што пастаўка стала магчымай па выніках дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту ў Беларусь 1 лютага 2020 года дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа й сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Пастаўкі амерыканскай нафты з'яўляюцца часткай дзяржаўнай стратэгіі па дыверсіфікацыі крыніц і забеспячэнні ўстойлівай работы нафтаперапрацоўчага комплексу Беларусі ў 2020-м і ў наступныя гады.
аз