У Мінску затрымалі каардынатара валанцёрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна» Марыю Рабкову. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС. Дзе цяпер знаходзіцца Рабкова, невядома, паведамляе «Вясна».
Затрыманне адбылося ў межах крымінальнай справы, распачатай па артыкуле «Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці» (ч. 3 арт. 293 КК).
Разам з Рабковай быў затрыманы яе муж Вадзім Жаромскі, але яго пазней адпусцілі. У кватэры прайшоў вобшук.
Рабкова ўдзельнічала ў дакументаванні сведчанняў катаванняў.
вс