Беларуская Служба

Ніна Багінская – новы сімвал Беларусь

21.10.2020 09:47
Гэтаму не змог запярэчыць нават Лукашэнка.
   .
Ніна Багінская падчас пратэстаў. Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Дзе б ні з'яўлялася мінская пенсіянерка Ніна Багінская, яна заўсёды са сцягам і выклікае захапленне людзей.  Сёлета яна стала сапраўдным сімвалам беларускіх пратэстаў. Вось так яе сустракаюць людзі падчас вулічных акцый.

Учора яе нязломнасць прызнаў нават Лукашэнка.

- Калі Ніну Багінскую забраць, апазіцыі ня будзе. Няма каму будзе хадзіць. Я памятаю яшчэ Ніну Багінскую, жартам кажу, яна яшчэ ў службе бяспекі Пазьняка працавала.

Любыя пахвалы ад Лукашэнкі – гэта імітацыя, кажа аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

- Любыя заявы Лукашэнкі пра перамовы ды дыялог - гэта імітацыя. Пакуль у Беларусі склалася патавая сітуацыя. Як далей будуць развівацца падзеі цяжка прагназаваць.

Ужо сёння Лукашэнка паабяцаў «навесці парадак» у Мінску ў нядзелю. Беларускі кіраўнік склікаў нараду з  удзелам прэм'ер-міністра, кіраўнікоў абедзвюх палат Парламента, Вярхоўнага суда, АП, кіраўнікоў сілавых ведамстваў, КДК, губернатараў у палацы Незалежнасці, каб «абмеркаваць гарачыя тэмы».

Таксама сёння з розных канцоў Беларусі пачалі прыходзіць паведамленні пра тое, што на нядзелю 25 кастрычніка ўлады змушаюць працаўнікоў дзяржаўнага сектару ехаць у Мінск на праўладны мітынг.

юл