Дзе б ні з'яўлялася мінская пенсіянерка Ніна Багінская, яна заўсёды са сцягам і выклікае захапленне людзей. Сёлета яна стала сапраўдным сімвалам беларускіх пратэстаў. Вось так яе сустракаюць людзі падчас вулічных акцый.
Учора яе нязломнасць прызнаў нават Лукашэнка.
- Калі Ніну Багінскую забраць, апазіцыі ня будзе. Няма каму будзе хадзіць. Я памятаю яшчэ Ніну Багінскую, жартам кажу, яна яшчэ ў службе бяспекі Пазьняка працавала.
Любыя пахвалы ад Лукашэнкі – гэта імітацыя, кажа аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.
- Любыя заявы Лукашэнкі пра перамовы ды дыялог - гэта імітацыя. Пакуль у Беларусі склалася патавая сітуацыя. Як далей будуць развівацца падзеі цяжка прагназаваць.
Ужо сёння Лукашэнка паабяцаў «навесці парадак» у Мінску ў нядзелю. Беларускі кіраўнік склікаў нараду з удзелам прэм'ер-міністра, кіраўнікоў абедзвюх палат Парламента, Вярхоўнага суда, АП, кіраўнікоў сілавых ведамстваў, КДК, губернатараў у палацы Незалежнасці, каб «абмеркаваць гарачыя тэмы».
Таксама сёння з розных канцоў Беларусі пачалі прыходзіць паведамленні пра тое, што на нядзелю 25 кастрычніка ўлады змушаюць працаўнікоў дзяржаўнага сектару ехаць у Мінск на праўладны мітынг.
юл