Беларуская Служба

Чарговых прысудаў чакаюць у Лідзе

17.03.2021 10:45
Супраць траіх удзельнікаў закрытай групы чата «Ліда для жыцця» ўзбудзілі крымінальную справу.
Дзяржаўны сцяг Беларусі1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

З інфармацыі распаўсюджанай прэс-службай МУС вядома, што ў групе «Ліда для жыцця» нібыта абмяркоўвалі і планавалі радыкальныя дзеянні супраць прадстаўнікоў улады, а таксама па блакіраванню чыгункі і аўтамабільных дарог.

Адзін з затрыманых нібыта спрычыніўся да наўмыснага пашкоджання чыгункі.

19-гадовая дзяўчына, якая была мадэратарам чата, падазраецца ў публічнай абразе прадстаўнікоў улады.

Яшчэ адзін мадэратар падазраецца ў пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да міліцыянераў.

Алесь Завіноўскі, Гродна