Беларуская Служба

Анджэліка Арэхва: Абвінавачанні, выстаўленыя актывістам СПБ недарэчныя

28.03.2021 10:02
У панядзелак пройдуць допыты затрыманых кіраўнікоў Саюза палякаў у Беларусі.
     .
Эмблема ГА «Саюз палякаў у Беларусі».Аўтар: «Związek Polaków na Białorusi» /polacy.by/znadniemna.pl/Добрасумленнае выкарыстанне

Старшыня Галоўнага савета Саюза палякаў у Беларусі Анджэліка Арэхва кажа, што абвінавачанне затрыманых польскіх актывістаў у распальванні нацыянальнай варожасці недарэчнае:

- Для Саюза палякаў у Беларусі - гэта абсалютна незразумелае і недарэчнае абвінавачванне. Мы ніколі не былі арганізацыяй, якая распальвае нацыянальную варожасць. Паводле Асноўнага закона Беларусі, польская меншасць мае свае правы і мы гэтыя правы абараняем. Гаворка ідзе пра права на пашану і вывучэнне роднай мовы, гісторыі і памяці пра нашых продкаў.    

Анжэліку Борыс і траіх іншых лідараў Саюза палякаў у Беларусі перавезлі з ізалятара часовага ўтрымання «Акрэсціна » у ізалятар «Валадарка». Генпракуратура абвінаваціла іх у распальванні нацыянальнай варожасці, за што ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Як стала вядома Польскаму радыё, у панядзелак пройдуць допыты затрыманых кіраўнікоў Саюза палякаў у Беларусі. Ва ўсіх чатырох ёсць адвакаты.

аз