Беларуская Служба

Саюз палякаў Беларусі працягне рэалізоўваць статутныя задачы

30.03.2021 10:26
Пасля затрымання лідараў Саюза палякаў Беларусі да польскай меншасці з усяго свету прыходзяць лісты салідарнасці і падтрымкі.
Старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка БорысWłodzimierz Pac/Polskie Radio

Беларуская пракуратура абвінаваціла Анжэліку Борыс і некалькіх актывістаў Саюза палякаў у распальванні нацыянальнай варожасці.

Федэрацыя польскай дыяспары ў Францыі напісала, што з вялікай заклапочанасцю і трывогай назірае за напружанай сітуацыяй у Беларусі, уключаючы эскалацыю рэпрэсій супраць Саюза палякаў. У сваю чаргу, Рада Супольнасці польскіх арганізацый у Аўстрыі «Forum Polonii» рашуча асуджае «незаконны арышт Анжэлікі Борыс, Анджэя Пачобута, Ганны Панішавай і іншых прадстаўнікоў Саюза палякаў Беларусі». Падобныя лісты падтрымкі прыйшлі, у прыватнасці, ад Каталіцкай польскай абшчыны ў Бразіліі і Саюза палякаў Украіны.

Сакратар Галоўнага праўлення Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пісальнік сказаў Польскаму радыё, што затрыманне старшыні арганізацыі Анжэлікі Борыс і іншых кіраўнікоў не паўплывае на працу арганізацыі:

-Часовая адсутнасць старшыні ні ў якім выпадку не адаб’ецца на дзейнасці СПБ. Саюз будзе рэалізоўваць статутныя заданні, як рабіў гэта раней. Будзе ладзіць культурніцкія імпрэзы і весці навучанне польскай мовы.

Анджэй Пісальнік дадаў, што ўчора адвакаты сустрэліся з затрыманымі лідарамі польскай меншасці.

ав