Беларуская Служба

Беларусы пачалі святкаванне Дня перамогі ў 23:34

09.05.2021 13:54
Гэта робіцца ў знак павагі да несправядліва асуджаных па артыкуле 23.34 КаАП.
БЧБ сцягфота: Pixabay.com/Free

Беларусы ўсяго свету ўшаноўваюць памяць пра перамогу над нацызмам акцыямі, якія нагадваюць таксама аб сучаснай барацьбе за грамадзянскія і нацыянальныя правы беларусаў - паведамляе "Наша Ніва".

Фота і відэа з Хацежына, Рэчыцы, мінскіх Лошыцы, Серабранкі і Кавальскай Слабады, Брэста, Масквы, Таронта, Уроцлава.

Жыхары мінскай Серабранкі да Дня Перамогі разам запісалі верш народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча "Нам кажуць, мы не ведаем вайны".

Па новай традыцыі ў Мінску святкаванне Дня Перамогі пачалося салютамі ў 23:34 8 мая.

Раней у 23:34 жыхары беларускіх гарадоў салютамі сустракалі Новы год. Гэта робіцца ў знак павагі да ўдзельнікаў руху за свабодныя выбары, правы і годнасць, многія з якіх былі несправядліва асуджаныя па артыкуле 23.34 КаАП.

Паводле падлікаў праваабаронцаў, ад апошніх выбараў у краіне адбылося 34 911 затрыманняў.

нг