Старшыня Еўрапейскага парламента Давід Сасолі падчас візіту ў Вільню правёў сустрэчу з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай і паабяцаў ёй працягваць аказваць ціск на Мінск.
Пра гэта Сасолі напісаў у аўторак у Twitter.
«Мы павінны працягваць аказваць ціск на беларускі рэжым і працягваць падтрымліваць тых, хто смела змагаецца за дэмакратыю», – напісаў еўрапейскі палітык, адзначыўшы, што заявіў гэта на сустрэчы з Ціханоўскай.
юл