Па афіцыйнай версіі супрацоўнікі КДБ «праводзілі адпрацоўку» падазроных кватэр і ў адной з іх гаспадар выстраліў у супрацоўніка з паляўнічай стрэльбы. У адказ супрацоўнікі яго застрэлілі.
На распаўсюджаным відэа, якое падаецца як відэа перастрэлкі група людзей у цывільным і без апазнавальных знакаў узламваюць дзверы, і без ніякіх касак і бронекамізэляк урываюцца ў кватэру, раздаецца выстрал і затым серыя выстралаў у адказ. Людзі ў цывільным выцягваюць скрываўленага паплечніка. У кадры заўважна жанчына. Спецслужбы паведамляюць, што яна, быццам бы здымала на тэлефон тое, што адбывалася. І нават зняла момант выстралу са стрэльбы. Але не бачна, хто страляе. Як невядома і калі быў зроблены стрэл на відэа.
Жанчына, якую назвалі жонкай забітага гаспадара кватэры, затрымана за саўдзел у забойстве. Следчы камітэт распачаў адпаведную крымінальную справу.
Забітага цывільнага звалі Андрэй Зэльцар, ён працаваў у ЕПАМ. Андрэй быў сябрам "Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў». Гэта вынікае з дадзеных прадпрыемства «Белдзяржпаляванне». Застрэленага ім КДБ-ста звалі Дзмітрый, пазыўны «Нірвана». Абодвум быў 31 год. Абодва пакінулі жонку і малалетняе дзіця.
Спецыяльна для Беларускай служы Польскага рады1, Казімір Шчадковіч, Мінск