Беларуская Служба

Лукашэнка змагаецца з маскамі, а не з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі

29.10.2021 12:19
Прыкрыццё вуснаў і носа стала палітычнай тэмай у Беларусі, піша штодзёнка  «Dziennik Gazeta Prawna».
Aleksander Łukaszenka
Aleksander Łukaszenka Siarhei Liudkevich / Shutterstock.com

Апазіцыя крытыкуе ўлады за тое, што абыякава падыходзяць да мераў па стрымліванні эпідэміі.

На просьбу Аляксандра Лукашэнкі беларускія ўлады адмянілі заклікі насіць маскі ў грамадскіх месцах. У аўторак з грамадскага транспарту Мінска знікла інфармацыя пра абавязак прыкрываць нос і рот. І гэта пры тым, што нават паводле афіцыйных, сумнеўных звестак, сітуацыя ў Беларусі найгоршая з пачатку пандэміі. Менавіта непаважлівае стаўленне ўлады да COVID-19 стала адным з каталізатараў антылукашэнкаўскіх пратэстаў у мінулым годзе.

Насіць маску - добрая воля кожнага. Таму інфармацыя аб яе абавязковасці, якая раней размяшчалася ў транспартных сродках, знікла, - заявілі прэс-сакратар Мінсктранса Алена Грамыка. Падобны лёс напаткаў галасавыя паведамленні, у якіх пасажырам нагадвалі пра маскі.

Найбольш выразна пасланне ўладаў ахарактарызаваў каментатар дзяржаўнага тэлебачання Ігар Тур. «Здаецца, што Аляксандр Лукашэнка толькі што адмяніў пакаранне за ненашэнне масак. У дыктатуры ёсць плюсы: хутка перастае дзейнічаць няправільнае рашэнне. Трэба рабіць прышчэпкі. І маскі насіць. Але прысылаць міліцыю, каб лавіць тых, хто ходзіць без маскі, гэта перабольшванне. Мы ўсё ж не Захад, мы нармальныя ", - напісаў ён.

юл