Беларуская Служба

Павел Севярынец за кратамі працуе над трыма кнігамі

14.11.2021 14:24
25 траўня суддзя Магілёўскага абласнога суда Ірына Ланчава прызначыла Паўлу Севярынцу 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/ sakhorn

Палітзняволены пісьменнік і палітык Павел Севярынец працягвае творчасць за кратамі і цяпер працуе над трыма кнігамі. У нядаўнім лісце да беларускі з-за кратаў ён запрасіў яе на прэзентацыю старых і новых кніг: рамана «Беларусалім», «Дрэва жыцця» і «Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску».

Жонка палітвязня Вольга растлумачыла, што гэта кнігі, над якімі ён працуе цяпер у турме. «Дрэва жыцця» ён прыдумаў за кратамі, а «Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску» пачаў пісаць за год да затрымання і цяпер працягвае працу над ёй.

25 траўня суддзя Магілёўскага абласнога суда Ірына Ланчава прызначыла Паўлу Севярынцу 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд праходзіў у закрытым рэжыме – нават сваякам не дазволілі прысутнічаць на працэсе. У выніку палітвязня пакаралі 7 гадамі зняволення за тое, што ён публічна заклікаў да пратэстаў і крытыкаваў рэжым Лукашэнкі. У верасні Паўла этапавалі ў калонію ў Шклове.

Напісаць Паўлу Севярынцу можна па наступнаму адрасу: 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская д.8.

нг