Сёння ў Мінску ва ўзросце 89 гадоў памёр Адам Мальдзіс – гісторык беларускай літаратуры, пісьменнік, журналіст, паведамляе Радыё «Свабода».
Адам Мальдзіс – доктар філалагічных навук, аўтар унікальных даследаванняў старабеларускай літаратуры. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. У 1962–1991 працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. Быў стваральнікам і дырэктарам Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтру імя Францішка Скарыны.
Як паведамляюць у суполцы беларускіх пісьменнікаў, месца і час развітання з Адамам Мальдзісам пакуль удакладняюцца.
вс