Беларуская Служба

Дзярждэп прыпыніў працу амбасады ЗША ў Беларусі

28.02.2022 15:44
26 лютага Дзярждэп рэкамендаваў грамадзянам ЗША неадкладна пакінуць Беларусь.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен Крыінца: martinbertrand.fr/shutterstock

Праца амерыканскіх дыпламатаў у Беларусі прыпыненая. Пра гэта гаворыцца на сайце Дзярждэпа ЗША.«Дзяржаўны дэпартамент ЗША прыпыніў працу амбасады ў Беларусі» — гаворыцца ў паведамленні. Таксама знешнепалітычнае ведамства дазволіла выехаць частцы супрацоўнікам амбасады ЗША ў Расіі выехаць. Гэта тычыцца тых, хто не працуе «ў надзвычайнай сітуацыі» і членаў іх сем'яў, піша nashaniva.com.

Дзярждэп растлумачыў, што гэтыя крокі зробленыя праз праблемы з бяспекай, звязаных з «неспровоцированным і неапраўданым нападам расейскіх узброеных сіл на Украіну».

26 лютага Дзярждэп рэкамендаваў грамадзянам ЗША неадкладна пакінуць Беларусь.

эж