На чыгуначным вакзале Мінска адбываюцца затрыманні. Там на 18:00 была абвешчаная антываенная акцыя, перадае euroradio.
Праваабаронцы пакуль называюць імёны дзвюх затрыманых — 29-гадовая Жанна Антонава і Дар'я Мядзведзь. Аднак відавочцы кажуць, што затрыманняў значна больш. Аднаго мужчыну затрымалі за лозунг "Слава Украіне!".
ДАІ перакрыла праезд на вуліцу Бабруйскую, дзе размяшчаецца чыгуначны вакзал — праезд дазволены толькі грамадскаму транспарту.
У раёне вакзала шмат сілавікоў, стаяць новыя аўтазакі. Відавочцы кажуць, што сілавікі выбарачна правяраюць квіткі і дакументы, "прабіваючы" па сваіх базах.
Падчас антываенных акцый 27 лютага ў Беларусі было затрымана больш за 800 чалавек.
эж