Лідар вядомага ўкраінскага гурту «Акеан Эльзы» Святаслаў Вакарчук заклікаў беларусаў пераходзіць на беларускую мову ў паўсядзённым жыцці.
«Кожны, хто мае родную мову, якая адрозніваецца ад іншых, мае шчасце і падарунак ад бога», – сказаў музыкант. «Мы вельмі падтрымліваем нашых беларускіх братоў у гэтым, каб яны выкарыстоўвалі сваю цудоўную беларускую мову. Яна вельмі прыгожая, і на ёй так шмат прыгожага напісана: ад Янкі Купалы да сучасных прыгожых спеваў беларускіх рок-музыкаў. Мы вас у гэтым падтрымліваем!» – зазначыў Святаслаў Вакарчук у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».
вс