Беларуская Служба

У беларускіх кнігарнях актыўна раскупляюць кнігу «1984»

19.05.2022 14:37
Пасля таго, як у СМІ з’явілася інфармацыя аб магчымай забароне ў Беларусі кнігі Джорджа Оруэла «1984», на яе рэзка ўзрос спажывецкі попыт.
   1984
Антыутопія Джорджа Оруэла «1984фота: «Наша Ніва»

На першую палову дня 18 траўня папулярны сайт oz.by прапаноўваў больш за дваццаць розных выданняў кнігі «1984», аднак пад вечар у продажы не засталося ніводнага асобніку.

«За дзень выграблі ўвесь запас, больш за 200 асобнікаў», – расказала Свабодзе крыніца на oz.by. Замаўлялі ў тым ліку і беларускі пераклад, які выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч». Антыўтопія Оруэла «1984» была ў лідарах продажаў мастацкай літаратуры на Oz.by за 2021 год.

Нешта падобнае назіраецца і на іншых сайтах, якія займаюцца гандлем кніжак.

ав/Свабода

У Беларусі забаронены продаж рамана Оруэла «1984»

18.05.2022 15:32
У Савецкім Саюзе і іншых таталітарных дзяржавах Усходняй Еўропы кніга была забароненая да 1987 года.