Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: белая спаржа пад сухарамі і ў пармскай вяндліне (РЭЦЭПТ)

16.06.2022 14:38
Спаржа – сезонная вясенняя гародніна, таму цяпер варта выкарыстаць яе даступнасць у продажы.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: белая спаржа пад сухарамі і ў пармскай вяндліне
Белая спаржа пад смажанымі сухараміфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Ачысціце белую спаржу. Адрэжце канцы i кіньце ў падсоленую і крышку падсалоджаную ваду. Варыце да мяккасці.

На патэльні растапіце сметанковае масла з невялікай колькасцю аліўкавага алею і дадайце паніровачныя сухары. Нейкі час смажце да залацістага колеру. Прыгатаваную спаржу пакладзіце на талеркі, пасыпце паніровачнымі сухарамі. Можна падаваць з бульбяным пюрэ і смажаным яйкам.

Калі шукаеце іншы хуткі і просты рэцэпт спаржы, то ён ёсць! Абярніце прыгатаваную спаржу ў пармскую вяндліну (можна таксама выкарыстаць шварцвальдскую альбо іспанскі хамон) і запякайце ў духоўцы 10 хвілін. Пасыпце пармезанам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец