Пра змены было абвешчана 11 лістапада. Ужо 22 лістапада рэстараны адкрыюцца пад новым расійскім брэндам «Вкусно точка». Гэта сетка, якая замяніла «МакДональдс» у Расіі пасля выхаду кампаніі з гэтай краіны з-за ўварвання ва Украіну. Сетку ў Расіі пераняў мясцовы аператар і адкрыў рэстараны пад назвамі «Вкусно и точка».
Прычынай пераменаў у Беларусі называюць праблемы з дастаўкай прадуктаў. Як паведамляюць незалежныя СМІ, менавіта з-за праблем з матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем беларускі бок павінен быў адмовіцца ад франшызы. Некаторыя пазіцыі меню ўжо зніклі з беларускай сеткі.
«Дзякуй богу, ён сыходзіць! Але месца «МакДональдса», дзе працуюць нашы людзі, нашы спецыялісты, дзе прадаюць нашы тавары, павінны заняць беларусы», – пракаментаваў сітуацыю Аляксандр Лукашэнка. І раскрытыкаваў замежны рэстаран і захапленне ім.
Многія беларускія кліенты «МакДональдса», які працуе ў Беларусі ўжо амаль 26 гадоў, не хаваюць сваёй настальгіі. У сацсетках пішуць пра «канец эпохі», публікуюць фота развітальных трапез і ўспамінаюць паездкі ў Мінск у часы, калі рэстараны сеткі былі толькі ў сталіцы.
нг