Старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс дала першае інтэрв'ю пасля выхаду на волю польскаму выданню Rzeczpospolita.
Борыс кажа, што яна атрымала прапанову выехаць у Польшчу, але адмовілася. Не ведала тады, што адбываецца з Марыяй [Цішкоўскай] і Ірэнай [Бярнацкай]. «Не хацела, каб я выехала з краіны, а яны засталіся. Другі раз, атрымаўшы магчымасць выйсці на волю, пагадзілася, бо не ведала, ці маё здароўе гэта ўсё вытрымае», – адзначыла яна. І дадала, што не адчуваю сябе гераіняй. Была бы больш шчаслівай, калі б на волю выйшаў Анджэй Пачобут.
Борыс пацвердзіла, што яе маці звярнулася з лістом да Лукашэнкі з просьбаю аб яе вызваленні. У той час яна яшчэ вагалася. Тады адзіны раз мела магчымасць убачыць Анджэя за кратамі. Сказаў, каб яна трымалася.
«На гэты момант не думаю [пра выезд у Польшчу]. Я настаўніца польскай мовы і для мяне важна, каб я магла выкладаць яе ў Беларусі», – адзначыла лідарка СПБ.
нг