Беларуская Служба

Камандуючы ўкраінскай арміі: Расійскі вайсковы кантынгент у Беларусі налічвае каля 2,8 тыс. чалавек

26.04.2023 13:55
Цяпер прыкмет фарміравання наземных ударных груповак няма.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Serhiy Morgunov

«Для дзеянняў на паўночным напрамку супернік прыцягвае дзве групоўкі прыкрыцця мяжы, якія дыслакуюцца ў паўднёвай частцы Беларусі, а таксама ў Бранскай і Курскай абласцях», – заявіў у інтэрв'ю «Укрінфарм» камандуючы Абʼяднанымі сіламі УСУ, гэнерал-лейтэнант Сяргей Наеў.

На палігонах Беларусі захоўваецца прысутнасць расійскага кантынгенту рэгіянальнай групоўкі войскаў агульнай колькасцю каля 2800 чалавек. На ваенных аэрадромах Беларусі працягваюць дыслакавацца самалёты і верталёты Саюзнай дзяржавы.

Паводле яго слоў, сітуацыя ў гэтым раёне кантралюецца ўкраінскімі сіламі абароны, аднак супернік працягвае сістэматычна біць па прымежных раёнах Сумскай і Чарнігаўскай абласцей з артылерыі, выведваць мясцовасць з паветра, высвятляць размяшчэнне ўкраінскіх сістэм СПА.

У цяперашні час аналіз баявога складу гэтых груповак праціўніка, іх размяшчэння і баявой актыўнасці паказвае, што прыкмет фарміравання наземных ударных груповак няма.

Украінскае камандаванне, паводле слоў Наева, «працягвае ўзмацняць Паўночную групу войскаў, рыхтаваць рэзервы, сачыць за абстаноўкай, пераўзбройваць войскі больш сучаснымі замежнымі ўзорамі ўзбраенняў, паляпшаць фартыфікацыйныя збудаванні».

вх