Беларуская Служба

Канцылярыя прэзідэнта Польшчы: Найгоршае становішча сярод усіх палякаў замежжа – у Беларусі

02.05.2023 15:34
2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень польскай дыяспары і палякаў замежжа.
Ілюстрацыя Крыніца: www.facebook.com/mark.zanevskij

Сакратар Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Анджэй Дэра заявіў, што найгоршая сітуацыя палякаў замежжа склалася ў Беларусі, бо там яны зазнаюць палітычны пераслед. 2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень польскай дыяспары і палякаў замежжа. Анджэй Дэра падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі варожа ставіцца да польскай спадчыны, мэтанакіравана яе вынішчае:

-У Беларусі знішчаюцца польскія могілкі, разбураюцца магілы польскіх герояў. Цпер – гэта афіцыйная палітыка Беларусі. На дадзены момант мы не можам непасрэдна дапамагаць нашым суайчыннікам, але мы намагаемся гэта рабіць па-іншаму, не буду распавядаць падрабязнасці, каб дапамога не спынілася. Зараз там у палякаў самая складаная сітуацыя.

Паводле агульнанацыянальнага перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года, палякамі назвалі сябе 294,5 тыс. чалавек. Пераважная большасць з іх пражывае ў Гродненскай вобласці.


Анджэй Пісальнік: Рады за Анжэліку, але не трэба быць наіўнымі і чакаць далейшых вызваленняў

05.04.2023 17:28
Анжэліку Борыс ды іншых дзеячаў польскай нацыянальнай меншасці затрымалі ў сакавіку 2021 года паводле ілжывага абвінавачання ў распальванні варожасці. 

Былы польскі консул: Лукашэнкі парушае цывілізацыйныя нормы ў дачыненні да польскай меншасці

02.05.2023 11:19
Сёння ў Польшчы – Дзень польскай дыяспары і палякаў за мяжой.