Жыхар Наваполацка размясціў на сваёй старонцы ў Facebook сцяг Украіны з надпісам «Слава Украіне».
Суд палічыў гэта пікетаваннем і даў яму 13 сутак, паведамляе «Зеркалo». Пастанова размешчана ў Банку судовых рашэнняў.
Oперупаўнаважаны Наваполацкага ГАУС падчас маніторынгу сацсетак знайшоў публікацыю мясцовага жыхара на яго старонцы ў Facebook. Той пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны размясціў «полотнішча сіне-жоўтага колеру» і надпіс «Слава Украіне».
Суддзя палічыў, што такім чынам жыхар Наваполацка «прыцягваў увагу карыстальнікаў сацыяльнай сеткі і жадаў публічна выказаць свае грамадска-палітычныя, асабістыя і іншыя інтарэсы», а значыць – праводзіў «пікетаванне».
Яго прызналі вінаватым па ч.1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і далі 13 сутак арышту.
яс