Краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць механізм закрыцця мяжы з Беларуссю ў жніўні. Пра гэта паведамілі міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце. Паводле яе слоў, 28 жніўня запланавана міністэрская сустрэча ў Варшаве, піша партал reform.by.
«На 28-е запланавана сустрэча ў Варшаве, у якой прымуць удзел міністры краін Балтыі і Польшчы, і мы расставім канчатковыя акцэнты на тым, як павінна выглядаць так званая сінхранізацыя», – сказала палітык.
Білатайце патлумачыла, што раней ужо размаўляла на гэтую тэму з міністрам унутраных спраў Польшчы. Бакі дамовіліся ўзгадняць тэхнічныя дэталі і алгарытмы дзеянняў, як павінна выглядаць рэгіянальнае рашэнне. Вынікі і будуць абмяркоўвацца падчас сустрэчы міністраў.
Урад Літвы ўжо прыняў рашэнне закрыць два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю з 18 жніўня.
эж