У справаздачы ўказваецца, што «вайна Расіі супраць Украіны і звязаныя з ёй санкцыі супраць Беларусі працягваюць уплываць на Stadler і завод у Фаніпалі».
Але, «улічваючы вельмі добрую сітуацыю з заказамі, высокую загрузку вытворчых магутнасцяў іншых прадпрыемстваў групы, а таксама высокі ўзровень кваліфікацыі і якасці, прапанаваныя заводам у Фаніпалі з пункту гледжання дабаўленай вартасці», Stadler утрымлівае завод у Беларусі.
Ён будзе зноў адкрыты, гаворыцца ў справаздачнасці, «як толькі будуць зняты санкцыі».
Цяпер жа завод працягвае прадастаўляць паслугі па вытворчасці кузаваў аўтамабіляў і камплектуючых, а таксама ў галіне машынабудавання ў строгай адпаведнасці з усімі санкцыямі.
Адзначана, што падчас падрыхтоўкі паўгадавой справаздачы за 2023 год кіраўніцтва Stadler падрыхтавала бізнес-план для завода ў Фаніпалі. Потым на аснове гэтага плана быў праведзены тэст на абясцэненне. Гэта паказвае, што цяперашнія актывы пакрываюцца будучымі грашовымі паступленнямі, нягледзячы на бягучыя абмежаванні і часовае скарачэнне вытворчых магутнасцяў.
belmarket.by / вх