Беларуская Служба

Уначы 4 верасня на Беларускай чыгунцы спыняўся рух, усё вельмі сакрэтна

05.09.2023 16:57
Супольнасць чыгуначнікаў піша, што ўсё здарэнне ахутана сакрэтнасцю.
 .
Ілюстрацыйны здымак.фота: Pixabay.com/652234

Супольнасць чыгуначнікаў піша, што адбыліся пакуль незразумелыя, але вельмі інтрыгуючыя атмасферай сакрэтнасці падзеі.

Па наяўных звестках, у перыяд прыблізна з 01.00 да 03.00 гадзін ночы на ўчастку ад ст. Слаўнае да ст. Коханава на працягу каля 44 кіламетраў напрамку Мінск – Орша Мінскага аддзялення БЧ поўнасцю спыняўся рух цягнікоў у цотным і няцотным напрамку.
Дадзеная акалічнасць выклікала значныя затрымкі ў руху пасажырскіх і грузавых цягнікоў на ўчастку Мінск – Орша, якія рухаліся ва ўказаны прамежак часу.

Закрыццё руху цягнікоў на ўказаным участку ажыццяўлялася па вусным не рэгіструемым распараджэнні з боку сілавых ведамстваў Рэспублікі Беларусь з наступным адпаведным рэагаваннем вышэйшага кіруючага складу БЧ праз дыспетчарскі апарат.

Таксама, паводле некаторых звестак ад жыхароў бліжэйшых да раёна (участку) здарэння населеных пунктаў, у непасрэднай блізкасці ад чыгуначнага палатна ў раёне арт. Талачын былі чутныя гукі, падобныя на адзіночныя стрэлы з агнястрэльнай зброі, якія можна зблытаць з выбухамі сігнальных петард.

Супольнасць чыгуначнікаў піша, што ўсё здарэнне ахутана сакрэтнасцю. Па-першае, ніякіх звестак аб такім працяглым перапынку ў руху цягнікоў няма ў даведцы АСКБД (Аўтаматызаванай сістэме кантролю бяспекі руху). Па-другое, нават у графіках выкананага руху ў цягніковага дыспетчара (ДНЦ) няма адпаведных адзнак, што таксама з'яўляецца парушэннем устаноўленага парадку ўліку выканання графіка руху цягнікоў.

ав