Полк Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі, цалкам спыніў набор рэкрутаў ва ўсе свае падраздзелы. Пра гэта паведамілі на афіцыйным тэлеграм-канале полку.
На просьбу Свабоды пракаментаваць гэтае паведамленне, у прэсавай службе заявілі, што ніякай дадатковай інфармацыі не будзе.
Полк імя Кастуся Каліноўскага з’яўляецца найбольшым утварэннем беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Паводле інфармацыі Свабоды, у ім каля 300 чалавек.
ав/Свабода