Мінімальны заробак у 2024 годзе плануецца падняць да 626 рублёў. Аб гэтым сёння заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Ён прадставіў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і членам Савета Рэспублікі праект пакета бюджэтных законаў на наступны год, паведамляе reform.by
«На 2024 год (з 1 студзеня) мінімальны заробак плануецца павялічыць на 13% і ўсталяваць у памеры 626 рублёў», – паведаміў кіраўнік беларускага ўраду.
Нагадаем, зараз памер мінімальнага заробку ў Беларусі складае 554 рублі ў месяц.
аз